Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што вядома пра імаверны падрыў расейскага самалёта. ВІДЭА


Расейскі самалёт A-50, пра падрыў якога ў Мачулішчах паведаміла ініцыятыва ByPol
Расейскі самалёт A-50, пра падрыў якога ў Мачулішчах паведаміла ініцыятыва ByPol

Раніцай 26 лютага пачалі зьяўляцца паведамленьні пра выбухі у раёне аэрадрому «Мачулішчы» пад Менскам. Пазьней беларуская ініцыятыва ByPol назвала прычыну выбухаў: імаверна, быў падарваны расейскі вайсковы самалёт А-50.

Самалёт А-50 дакладна знаходзіўся на аэрадроме «Мачулішчы» апошнімі днямі. Пра гэта сьведчаць здымкі з спадарожнікаў. Вайсковыя экспэрты лічаць А-50 сур’ёзнай пагрозай у баявых дзеяньнях і называюць ягоны магчымы падрыў важнай ня толькі вайсковай, але і палітычнай акцыяй.

Пасьля меркаванага інцыдэнту беларускія памежнікі ўзмацнілі кантроль на выезьдзе з краіны.

Крэмль адмовіўся камэнтаваць сытуацыю з самалётам у Беларусі, спаслаўшыся на абвяржэньне збоку беларускіх уладаў. Аднак на гэты момант беларускія афіцыйныя асобы ніяк не камэнтавалі інцыдэнт у Мачулішчах і не абвяргалі яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG