Тэлеграм-канал «Беларускі расьследвальніцкі цэнтар» разам з калегамі з літоўскага цэнтру Siena высьветліў, што «Тэхнаспэцтрэйдзінг» выкарыстоўваецца як пракладка для пастаўкі карбаміду з «Гродна Азот» у абыход санкцый.
«Гродна Азот» у ліку некаторых іншых прадпрыемстваў трапіў пад санкцыі ў сувязі з рэпрэсіямі ў дачыненьні да работнікаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях супраць фальсыфікацыі выбараў і ў страйках.
Эшэлён затрымалі 10 лютага. Цяпер з затрыманым грузам разьбіраецца пракуратура, а Літоўская чыгунка абяцае ўзмацніць праверку пастаўшчыкоў з Беларусі на фоне санкцый.