Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс Ціханоўскай правёў сустрэчы з прадстаўнікамі Google, Meta і Microsoft. Што абмяркоўвалі?


Франак Вячорка
Франак Вячорка

Як расказаў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка, у Капэнгагене прадстаўнікі Офіса Сьвятланы Ціханоўскай правялі сустрэчы з тэхналягічнымі кампаніямі.

Паводле Франка Вячоркі, Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з адным з прэзыдэнтаў Alphabet Inc. (холдынг, які валодае некалькімі кампаніямі, што раней належалі Google Inc., і самой Google у тым ліку), а іншыя прадстаўнікі Офісу сустрэліся з прадстаўнікамі кампаній Meta (Facebook) і Microsoft.

У размове з прадстаўніком TikTok абмеркавалі, як можна прасоўваць беларускія відэа, дапамагаць беларускім СМІ і блогерам.

З прадстаўнікамі Microsoft збольшага абмяркоўвалі сэрвісы, якія маглі б дапамагчы ў працы беларускім недзяржаўным арганізацыям. Microsoft ужо дае зьніжкі для беларускіх НДА, але Офіс намагаецца зрабіць дапамогу бясплатнай, адзначае Франак Вячорка.

Таксама размаўлялі пра трэнінгі, якія маглі б праводзіць для беларускіх блогераў, і пра магчымую дапамогу з рэклямай.

Важнай тэмай гутаркі стала прапаганда. Офіс Ціханоўскай абмеркаваў з Google і Facebook магчымасьці блякаваць хлусьлівыя відэа і акаўнты беларускіх прапагандыстаў.

Падчас сустрэчы Ціханоўскай з галоўным юрысконсультам Google, які адказвае за міжнародныя справы, абмеркавалі, сярод іншага, праблему забароны на Youtube беларускай мовы. YouTube паабяцаў разгледзець магчымасьці разьмяшчэньня рэклямы на беларускай мове.

«Яны і раней гэта абяцалі, але зараз выглядае, што працэс запушчаны ўсур’ёз», — сказаў Франак Вячорка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG