Аліневіч быў у ШЫЗА
Пра гэта распавяла ягоная маці ў сацыяльных сетках, пішуць праваабаронцы.
«Роўна месяц не было лістоў. Нарэшце прыйшла паштоўка. 14 лютага толькі выйшаў з ШЫЗА. З васьмі маіх лістоў атрымаў толькі два».
Вядомага беларускага анархіста Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, этапавалі з мазырскай калёніі ў жодзінскую турму 11 жніўня 2022 году. Пасьля гэтага яго неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.
Адрас Аліневіча: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А. Ігару Уладзіміравічу Аліневічу.