Як паведамляе тэлеграм-канал @Emelianov161, з 7 лютага Мікіту Емяльянава ў чарговы раз зьмясьцілі ў штрафны ізалятар тэрмінам на 15 дзён.
Таксама паведамляецца, што яму блякуюць ліставаньне і 8 месяцаў не перадаюць са складу кнігі.
- Анархіста Мікіту Емяльянава 11 сакавіка 2022 году асудзілі на два гады калёніі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы за парушэньне правілаў унутранага распарадку), а канчаткова прызначылі па сукупнасьці прысудаў з улікам раней неадбытага пакараньня — 3,5 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Са жніўня 2021 года Мікіту зьмяшчалі ў карцар або ШЫЗА агулам больш як на 7 месяцаў.
- У сярэдзіне чэрвеня Емяльянава перавялі ў ваўкавыскую калёнію. З таго часу яго неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА і пазбавілі кароткатэрміновага спатканьня. Са жніўня 2021 году Мікіту зьмяшчалі ў карцар або штрафны ізалятар агулам больш, чым на 7 месяцаў.
- У сьнежні 2022 году праваабаронцы заявілі аб пагрозе жыцьцю анархістаў Емяльянава і Раманава ў ваўкавыскай калёніі: паводле праваабаронцаў, там «з дазволу адміністрацыі адбываюцца правакацыі, якія пагражаюць жыцьцю і здароўю вязьняў».