Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Праваабаронцай 2022 году» назвалі палітзьняволеную Насту Лойку, «журналістам году» — Аксану Колб


Наста Лойка, «Праваабаронца 2022 года», палітзьняволеная
Наста Лойка, «Праваабаронца 2022 года», палітзьняволеная

Назвалі ляўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасьці Беларусі за 2022 год. Прэмія ўручаецца штогод за дасягненьні ў галіне правоў чалавека.

Арганізатары абвясьцілі ляўрэатаў Праваабарончай прэміі Беларусі. Адзначаныя асобы, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у абарону правоў беларусаў летась.

Цяперашняя прэмія стала ўжо чатырнаццатай па ліку. У 2008-м годзе яе заснаваў «Праваабарончы альянс», з 2011 года прэмія прадстаўляе інтарэсы і меркаваньне ўсей беларускай праваабарончай супольнасьці.

«Праваабаронцай года» стала Наста Лойка

Насту Лойка прызналі пераможцай намінацыі «Праваабронца года-2022», паведамляе БАЖ.

На намінацыю «Праваабаронца года» вылучаецца асоба, чые дзеяньні за мінулы і папярэднія гады найбольш яскрава, выразна, эфэктыўна спрыялі прасоўваньню і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.

Праваабаронцу Насту Лойку затрымалі ў кастрычніку 2022 года. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА-1 Менска. Яе абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Паводле інфармацыі Human Constanta, падчас арышту Насту двойчы адводзілі на гутаркі з супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, дзе адзін раз яе ўдарылі электрашокерам, а 11 лістапада адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.

Наста моцна захварэла. Ёсьць інфармацыя, што перададзеныя ёй лекі так і не дашлі да праваабаронцы. Яна па-ранейшаму знаходзіцца ў зьняволеньні без цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены.

За Насту ганаровы дыплём прэміі атрымала яе сяброўка Ксенія.

«Мне балюча атрымліваць прэмію за яе, бо Наста зараз у СІЗА. Але мне падаецца, што Наста б сёньня сказала, што гэтая прэмія — у тым ліку гэта прызнаньне ўсіх праваабаронак».

Сярод намінантаў былі таксама праваабаронца Павал Левінаў і юрыст «Вясны» Ўладзімер Лабковіч Лабковіча цяпер судзяць у «справе Вясны» разам са старшынём арганізацыі Алесем Бяляцкім і яго намесьнікам Валянцінам Стэфановічам. 5 студзеня іх пачалі судзіць за «кантрабанду арганізаванай групай» і «фінансаваньне пратэстаў» — праваабаронцам пагражае ад 7 да 12 гадоў калёніі.

«Журналістам году» стала Аксана Колб

За яе прэмію атрымала Вольга Гарбунова, паведамляе «Вясна».

«Свабоду слова не закратаваць», — перадала яна словы Аксаны Колб.

Міжнародны камітэт па расьследаваньні катаваньняў у Беларусі стаў «Ініцыятывай года-2022»

Урачысты дыплём атрымала праваабаронца Вікторыя Фёдарава:

«На жаль, я адзіны публічны чалавек у камітэце, але я хачу аддзячыць сваіх калег за працу. Важна адзначыць, калі камітэт ствараўся ў 2020, ніхто не мог уявіць што за 2023 годзе мы будзем працаваць яшчэ больш. Бо катаваньні працягваюцца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG