Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на 6-м месцы ў сьвеце па колькасьці палітвязьняў на 100 000 насельніцтва, абагнала Кубу


Беларуская турма, ілюстрацыйнае фота
Беларуская турма, ілюстрацыйнае фота

Беларусь увайшла ў рэйтынг краін сьвету з найбольшай колькасьцю палітвязьняў на 100 000 насельніцтва.

Выданьне The Washington Post у сваім тэксьце расказала пра маштаб рэпрэсій у самых недэмакратычных краінах сьвету. Таксама яно прывяло статыстыку ў колькасьці палітзьняволеных і затрыманых у розных дзяржавах.

Згодна зь ёй, Беларусь знаходзіцца на 6-м месцы ў сьвеце па колькасьці палітычных зьняволеных на 100 000 насельніцтва.

У рэйтынгу Беларусь абышла Кубу і набліжаецца да паказчыку Ганконгу. Узначальваюць антырэйтынг Паўночная Карэя, Эгіпет і Турэччына — дакладных лічбаў палітвязьняў у гэтых краінах няма, таму прыводзяцца прыблізныя дадзеныя.

Амаль у кожнай краіне пры гэтым, свае крытэры для вызначэньня статусу палітвязьня — напрыклад, у некаторых палітвязьнямі лічацца людзі, якія трапілі на «суткі» з палітычных матываў.

Для некаторых краін The Washington Post прывёў колькасьць арыштаваных на акцыях пратэсту (антываенныя акцыі ў лютым мінулага году ў Расеі і антыўрадавыя акцыі ў Іране) — гэтыя краіны ў статыстыцы палітвязьняў ня ўлічваліся.

На 14 лютага 2023 году ў турмах Беларусі з прычын палітычнага перасьледу знаходзяцца 1438 чалавек (паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна»). Пераважна гэта арыштаваныя і асуджаныя за антыўрадавыя пратэсты 2020 году і актыўныя праціўнікі далучэньня Беларусі да расейскай вайны супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG