Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндзкія F-35 перахапілі тры расейскія вайсковыя самалёты над Польшчай


Самалёты F-35 ВПС Галяндыі
Самалёты F-35 ВПС Галяндыі

Два галяндзкія зьнішчальнікі F-35 перахапілі групу з трох расейскіх вайсковых самалётаў над Польшчай і вывелі іх польскай паветранай прасторы, гаворыцца ў заяве Міністэрства абароны Нідэрландаў, апублікаванай позна вечарам у панядзелак.

«Неапазнаныя на той момант самалёты наблізіліся да зоны адказнасьці NATO ў Польшчы з боку Калінінграду, — гаворыцца ў заяве міністэрства. — Аказалася, што гэта тры самалёты: расейскі Іл-20М у суправаджэньні двух Су-27. Галяндзкія F-35 суправаджалі групу з адлегласьці і перадалі суправаджэньне партнэрам па NATO».

Міністэрства абароны Расеі не адказала на просьбу «Reuters» аб камэнтары. Мінабароны Нідэрляндаў паведаміла, што ў лютым і сакавіку ў Польшчы будуць знаходзіцца восем галяндзкіх зьнішчальнікаў F-35.

Перахоп расейскіх зьнішчальнікаў пацьвердзіла ў інтэрвію polsatnews.pl прэс-аташэ Апэратыўнага камандаваньня Узброеных сіл капітан Эва Злотніцка. Яна дадала, што ў такіх выпадках гэта стандартная працэдура, і расейскія самалёты знаходзіліся ў міжнароднай прасторы, межы NATO яны не парушалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG