Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча са згоды NATO можа датэрмінова даць Украіне зьнішчальнікі F-16 


Зьнішчальнікі F-16
Зьнішчальнікі F-16

F-16 нясуць ракеты клясы «паветра — паветра», якія могуць зьбіваць варожыя бесьпілётнікі.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі прапанаваў перадаць Украіне зьнішчальнікі F-16 са згоды NATO — пра гэта ён паведаміў 30 студзеня на прэсавай канфэрэнцыі ў Седльцах.

«Як гэта было некалькі месяцаў таму ў кантэксьце МіГаў, любыя іншыя самалёты будуць укараняцца і, магчыма, перадавацца ў каардынацыі з краінамі NATO. Тут мы будзем дзейнічаць у поўнай каардынацыі», — сказаў кіраўнік польскага ўраду.

Раней дырэктар Эўразійскага цэнтру Атлянтычнай рады выказаў здагадку, што ЗША спатрэбіцца шэсьць-восем месяцаў, каб прыняць рашэньне аб прадастаўленьні Ўкраіне сваёй сучаснай авіяцыі.

Кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак у той жа дзень заявіў, што работы па атрыманьні зьнішчальнікаў F-16 працягваюцца.

«У нас ёсьць пазытыўныя сыгналы з боку Польшчы, якая гатовая іх даць нам у каардынацыі з NATO», — пракамэнтаваў ён.

Згодна з падлікам праекту Oryx, з пачатку вайны Ўкраіна страціла як мінімум 16 самалётаў МіГ-29. Да вайны яна мела іх 43. Акрамя таго, страчана сама меней 7 з 26 Су-27. Сучасныя зьнішчальнікі F-16 могуць стаць адным з рашэньняў гэтай праблемы. F-16 нясуць ракеты клясы «паветра — паветра», якія могуць зьбіваць варожыя ракеты і бесьпілётнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG