Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслабленьня санкцый Эўразьвязу на экспарт беларускіх калійных угнаеньняў не чакаецца


Сьцяг Эўразьвязу
Сьцяг Эўразьвязу

15 лютага амбасадары Эўразьвязу абмяркуюць 10-ы пакет санкцый супраць Расеі. Ці будуць у ім і беларускія ўлады, канчаткова няясна.

Прарыву ў дачыненьні да Беларусі ў апошнім пакеце санкцый Эўразьвязу пакуль не чакаецца, паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк:

«Апошні пакет санкцый ЭЗ супраць Беларусі застаецца тупіковым, галоўным чынам з прычыны прапанаваных выключэньняў для беларускіх угнаеньняў. Я не чакаю прарыву на гэтым тыдні».

15 лютага амбасадары Эўразьвязу абмяркуюць 10-ы пакет санкцый супраць Расеі.

Раней Юзьвяк паведамляў, што Беларусь ня згадваецца ў апошніх пакетах санкцый Эўразьвязу на просьбу Ўкраіны. Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што паведамленьні аб просьбе Ўкраіны не ўключаць Беларусь у апошнія пакеты санкцый ЭЗ не адпавядаюць рэчаіснасьці.

У канцы лютага 2022 году частка расейскіх войскаў, якія ўдзельнічалі ў поўнамаштабным уварваньні на тэрыторыю Ўкраіны, атакавала ўкраінскія гарады з тэрыторыі Беларусі. Таксама тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца расейскім вайсковым камандаваньнем як пляцдарм для нанясеньня ракетных і авіяцыйных удараў па Ўкраіне. Пры гэтым беларускае войска ня ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях ва Ўкраіне.

У кастрычніку Аляксандар Лукашэнка прызнаў удзел Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны, але падкрэсьліў, што беларусы «нікога не забіваюць».

Пэрыядычна розныя крыніцы паведамляюць, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін спрабуе схіліць Аляксандра Лукашэнку да непасрэднага ўдзелу ў вайне.

Украінскія ўлады і заходнія спэцслужбы ня бачаць прыкмет таго, што Беларусь цяпер рыхтуецца ўступіць у вайну, але не адкідаюць такой рызыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG