Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ можа аслабіць абмежаваньні на экспарт беларускіх калійных угнаеньняў, — журналіст Свабоды Юзьвяк


Штаб-кватэра Эўракамісіі
Штаб-кватэра Эўракамісіі

Карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк паведамляе, што на мінулым тыдні Эўразьвяз абмяркоўваў пытаньні абмежаваньняў на расейскі нафтавы экспарт і санкцыі адносна Беларусі.

Ён адзначае, што сярод 27 дзяржаў-чальцоў ЭЗ існуе адзіная думка, што гэтыя меры неабходныя, разыходзяцца погляды на зьмест і тэрміны. Уводзіць сталыя абмежаваньні на цану нафты і нафтапрадуктаў ня хочуць, каб не пашкодзіць краінам Азіі і Афрыкі.

Прапанова адлюстроўвае некаторыя зь мераў, якія ўжо ўжываюцца да Расеі, — такія, як забарона на экспарт ІТ-паслуг, тавараў і забарона на імпарт беларускіх сталі і золата.

Але, гэтаксама як і ў выпадку з апошнім пакетам санкцый ЭЗ у дачыненьні да Расеі, узгодненым у канцы 2022 году, прысутнічае агаворка наконт экспарту ўгнаеньняў і прадуктаў харчаваньня.

У прапанове Беларусі, зь якой азнаёмілася Радыё Свабода, адзначана, што гэта робіцца «дзеля таго, каб лепш вырашаць праблемы харчовай бясьпекі ў трэціх краінах» і што асобам, якія адыгрываюць «значную ролю ў міжнародным гандлі сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыяй, у тым ліку пшаніцай і ўгнаеньнямі», Брусэль можа размарозіць актывы.

Для Менску гэта можа азначаць, што беларускі алігарх Іван Галаваты і расейскі мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў, якія падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку, патэнцыйна могуць дачакацца адмены замарозкі актываў ЭЗ супраць іх, — паведамляе Рыкард Юзьвяк.

Сваю трактоўку дыскусій у ЭЗ наконт санкцый адносна Беларусі выклаў у інтэрвію парталу rmf24.pl амбасадар Польшчы ў ЭЗ Анджэй Садась.

Эўразьвяз «ужо месяц не працуе» над пакетам санкцый у дачыненьні да Расеі, які, як чакаецца, распаўсюдзіць аналягічныя меры і на Беларусь — заявіў ён. Пра гэта піша BPN.

Паводле яго слоў, некаторыя краіны заклікаюць увесьці выключэньне для беларускіх угнаеньняў.

«Насуперак заявам Эўракамісіі, у дзясятым пакеце няма абмежаваньняў для банкаўскага сэктару або прапагандыстаў, — заявіў дыплямат. — Акрамя таго, Эўракамісія падтрымлівае прапанову аб выключэньні для экспарту беларускіх угнаеньняў — на падставе рэкамэндацый ААН па барацьбе з голадам у Афрыцы».

На думку Садася, ЭЗ «можа не пасьпець прыняць дзясяты пакет санкцый да першай гадавіны пачатку вайны, гэта значыць да 24 лютага».

10 студзеня кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен анансавала новыя санкцыі Эўразьвязу адносна Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG