Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць кітайскіх кампаній за аэрастат


Зьбіцьцё 4 лютага
Зьбіцьцё 4 лютага

Міністэрства гандлю ЗША заявіла, што пяць кампаній і адзін дасьледчы інстытут падтрымлівалі «намаганьні Кітаю па ваеннай мадэрнізацыі, у прыватнасьці аэракасьмічныя праграмы».

Пра гэта інфармуе DW.

Пасьля інцыдэнту з кітайскім паветраным шарам адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ўнесла ў чорны сьпіс экспартэраў шэсьць кампаній з КНР, зьвязаных з падазронай праграмай Пэкіну па стварэньні разьведвальных аэрастатаў. Пра гэта ў пятніцу, 10 лютага, паведаміла міністэрства гандлю ЗША

Новыя абмежаваньні былі ўведзеныя пасьля таго, як Белы дом заявіў, што разгледзіць больш шырокія меры «выкрыцьця і ліквідацыі» маштабнай дзейнасьці Кітаю па назіраньні, якая пагражае нацыянальнай бясьпецы ЗША і саюзьнікаў.

Міністэрства гандлю ЗША заявіла, што пяць кампаній і адзін дасьледчы інстытут падтрымлівалі «намаганьні Кітаю па ваеннай мадэрнізацыі, у прыватнасьці, аэракасьмічныя праграмы Народна-вызваленчай арміі (НВАК), уключаючы дырыжаблі і паветраныя шары».

Знаходжаньне ў чорным сьпісе міністэрства гандлю ўскладняе кампаніям доступ да амэрыканскіх тэхналёгій.

  • 10 лютага ЗША вайскоўцы ЗША зьбілі невядомы лятальны апарат над Аляскай. Па словах прадстаўніка Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Джона Кірбі, ЗША пакуль не ўстанавілі прыналежнасьць паветранага апарата. Ён ляцеў на вышыні 12 тысяч мэтраў і быў «памерам прыкладна з маленькі аўтамабіль», аскепкі ўпалі на лёд у мора.
  • 4 лютага ЗША зьбілі падазроны аэрастат з Кітаю, які некалькі дзён знаходзіўся ў паветранай прасторы краіны. У ЗША мяркуюць, што кітайскі паветраны шар мог перахопліваць сыгналы сувязі вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG