Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскаму юрысту, які супрацоўнічаў зь беларускай прапагандай, зьмянілі меру стрыманьня, цяпер ён на волі


Мантас Данелюс
Мантас Данелюс

Падазраванаму загадалі насіць электронны бранзалет, у яго таксама часова забралі пашпарт.

Віленскі акруговы суд 8 лютага адмяніў меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту юрысту Мантасу Данелюсу, які падазраецца ў шпіянажы на карысьць Беларусі і адкрыта прызнаўся ў супрацы зь беларускім КДБ.

«Суд лічыць, што мэты папярэдняга зьняволеньня, прадугледжаныя законам, могуць быць дасягнутыя пры больш мяккай меры стрыманьня», — сказаў літоўскаму інфармацыйнаму агенцтву BNS пракурор.

Суд працягнуў тэрмін затрыманьня падазраванага да 28 сакавіка.

Данелюса затрымалі ў Літве 28 верасьня 2022 году на два месяцы. У канцы лістапада знаходжаньне пад вартай працягнулі. Данелюса падазраюць у зборы і перадачы інфармацыі спэцслужбам Беларусі, у прыватнасьці КДБ.

Як расказалі ў пракуратуры Вільні, больш за ўсё ён цікавіўся ўцекачамі зь Беларусі і Ўкраіны: прапаноўваў ім юрыдычную дапамогу, але насамрэч зьбіраў інфармацыю аб фінансаваньні мясцовых беларускіх і ўкраінскіх арганізацый, а таксама спрабаваў перашкаджаць украінцам і беларусам, якія пражывалі ў Літве.

Сярод іншага Данелюс высьвятляў, для каго з уцекачоў зьбіраюць дапамогу і якім чынам разьмяркоўваюць, як жывуць у Літве беларусы і ўкраінцы, як арганізуецца перапраўка ў Літву беларусаў, якія ратуюцца ад рэпрэсій. Кіраўніца арганізацыі «Наш дом» Вольга Карач, у прыватнасьці, палічыла такія пытаньні юрыста падазронымі. Агулам Данелюс абышоў 20–30 беларускіх арганізацый. На яго напісалі заяву ў паліцыю.

Даведаўшыся, што на яго завялі крымінальную справу, Данелюс паспрабаваў уцячы ў Беларусь, але не пасьпеў. Цяпер яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 15 гадоў.

Справа аб шпіянажы стала для літоўца дзясятай. Раней яго судзілі восем разоў, а дзявятую крымінальную справу зараз разглядае акруговы суд Вільні. Размова ідзе аб падазрэньні ў фальсыфікацыі дакумэнтаў і іх неправамерным выкарыстаньні ў 2014–2015 гадах.

Абвінавачаньне ў той справе лічыць, што Данелюс здабываў давер у кіраўніцтва розных кампаній, а потым наводзіў там свае парадкі — звальняў дырэктараў, мяняў статут, падрабляў дакумэнты, фальсыфікаваў рахункі-фактуры і нават зьвярнуўся ў суд з просьбай завесьці справу аб банкруцтве адной зь фірмаў, паказаўшы фальшывыя паперы.

Раней Мантас Данелюс перадаў беларускай прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай відэа з экс-байцом палку Каліноўскага ва Ўкраіне Віктарам Савічам. Гэтыя відэа паказалі па беларускай дзяржаўнай тэлевізіі.

Сам беларускі добраахвотнік пазьней назваў паказанае па тэлевізіі «поўным трызьненьнем».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG