Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швайцарыі знайшлі дакумэнты, як будучы расейскі патрыярх Кірыл шпіёніў для КДБ у 1970-х


Патрыярх Кірыл і прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін. Масква, люты 2012 году
Патрыярх Кірыл і прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін. Масква, люты 2012 году

Дасье швайцарскай паліцыі на кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы пацьвярджае, што Кірыл працаваў на савецкі КДБ.

Расейскі патрыярх Кірыл, прыхільнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, працаваў на савецкую выведку, жывучы ў Швайцарыі ў 1970-х гадах, паведамілі швайцарскія газэты са ссылкай на рассакрэчаныя архівы.

Па дадзеных штодзёньнікаў Sonntagszeitung і Le Matin Dimanche, дасье швайцарскай паліцыі на Кірыла, які сёньня служыць кіраўніком Расейскай праваслаўнай царквы, «пацьвярджае, што „монсіньёр Кірыла“, як ён згадваецца ў гэтым дакумэнце, працаваў на КДБ». Расейскі патрыярх Кірыл наведаў гэтую альпійскую краіну як мінімум 43 разы.

Патрыярх Кірыл, які цяпер выступае за вайну Расеі супраць Украіны, жыў у Жэневе на пачатку 1970-х гадоў, афіцыйна як прадстаўнік РПЦ у Сусьветнай радзе цэркваў.

Расейская праваслаўная царква адмовілася камэнтаваць тую дзейнасьць Кірыла ў Жэнэве. Але, як паведамілі яны, архівы паказалі, што савецкая мэта палягала ў тым, каб падштурхнуць інстытуцыю асуджаць Злучаныя Штаты і іх саюзьнікаў і зьмякчыць крытыку адсутнасьці рэлігійных свабодаў у Савецкім Саюзе.

Патрыярх Кірыл у сваіх пропаведзях і выступах пасьля поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ня раз казаў, што «Расея ніколі ні на кога не нападала», і вінаваціў у распальваньні канфлікту краіны Захаду і антыцаркоўныя сілы. Ён таксама казаў, што расейскія войскі ва Ўкраіне абараняюць сваю краіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG