Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз узгадніў столь цэнаў на нафтапрадукты з Расеі: 100 даляраў за барэль


Столь складзе 100 даляраў за барэль — на дызэльнае паліва і іншыя высакаякасныя прадукты, і 45 даляраў за барэль — на тавары, якія звычайна гандлююцца са зьніжкай (такія, як мазут).

Краіны Эўразьвязу дамовіліся ўвесьці столь цэнаў на нафтапрадукты з Расеі. Пра гэта са спасылкай на швэдзкіх дыпляматаў піша Reuters.

Столь цэнаў пачне дзейнічаць 5 лютага. Гэта азначае, што краіны G7 і Эўразьвяз будуць аказваць страхавыя і фінансавыя паслугі, зьвязаныя з расейскімі нафтапрадуктамі, толькі ў выпадку, калі тыя былі закупленыя па гранічнай ці ніжэйшай цане.

У апошнія месяцы цэны на бэнзін і дызэльнае паліва з Расеі трымаліся вышэй за 100 даляраў за барэль, а ф’ючэрсы на дызэльнае паліва без уліку расейскіх паставак цяпер каштуюць каля 125 даляраў за барэль, паведамляла Bloomberg са спасылкай на профільныя агенцтвы.

У сьнежні 2022 году пачала дзейнічаць столь цэнаў у 60 даляраў за барэль на расейскую нафту, якая экспартуецца па моры. У адказ на гэта прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін забараніў продаж расейскай нафты і нафтапрадуктаў краінам, якія пагадзіліся са стольлю цэнаў.

Аналітыкі адзначаюць, што пасьля ўвядзеньня столі цэнаў экспарт расейскай нафты значна зьнізіўся. Цяпер нафта расейскай маркі Urals на сусьветным рынку гандлюецца крыху ніжэй за столь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG