Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК анансаваў падрыхтоўку да новых выбараў у Беларусі


Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі плянуе пачаць актыўную падрыхтоўку да выбараў 2024 году ўжо гэтым летам. А новую рэдакцыю беларускага Выбарчага кодэкса, якую прынялі ў абедзьвюх палатах Нацыянальнага сходу, у хуткім часе падпіша Аляксандар Лукашэнка.

Пра гэта паведамляе праўладная «Мінская праўда» са спасылкай на кіраўніка ЦВК Беларусі Ігара Карпенку.

Ён заявіў, што папярэдне падпісаньне новай рэдакцыі адбудзецца ў лютым-сакавіку, а зь лета ЦВК уступіць у актыўную фазу падрыхтоўкі да адзінага дня галасаваньня.

Да зьменаў у выбарчым заканадаўстве прывяла абноўленая ў 2022 годзе Канстытуцыя.

Згодна з новай Канстытуцыяй, акрамя парлямэнту, у 2024 годзе будзе сфармаваны «ўсебеларускі народны сход» (УНС), які раней ня меў статус канстытуцыйнага органа. Перад яго фармаваньнем у Беларусі пройдуць выбары ў Нацыянальны сход і мясцовыя саветы.

Упершыню ў гісторыі гэтыя выбары адбудуцца адначасова, у адзіны дзень галасаваньня 25 лютага 2024 году.

На пачатку кастрычніка 2021 году Нацыянальны сход прыняў закон «Аб зьмяненьні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», які скасоўваў мясцовыя выбары ў 2022-м. У выніку яны перанесьліся на 2023 год.

У ліпені 2022 году іх перанесьлі яшчэ на год, як і выбары Палаты прадстаўнікоў, якія паводле графіку меліся прайсьці ў 2023 годзе. Цяперашняя Палата прадстаўнікоў была фармальна выбраная ў 2019 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG