Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады адклалі выбары ў мясцовыя саветы і Палату прадстаўнікоў яшчэ на год


Палата прадстаўнікоў. Ілюстрацыйнае фота
Палата прадстаўнікоў. Ілюстрацыйнае фота

Адзіны дзень галасаваньня на выбарах дэпутатаў парлямэнту і мясцовых саветаў плянуецца правесьці 25 лютага 2024 году, а цягам 60 дзён пасьля яго пройдзе «ўсебеларускі народны сход». Пра гэта расказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка пасьля сустрэчы з Лукашэнкам.

Па словах Андрэйчанкі, пасьля прыняцьця новай Канстытуцыі Палата прадстаўнікоў павінна разгледзець 90 законапраектаў, піша БелТА.

Праца з законапраектамі, паводле яго, павінна быць завершана да 25 лютага 2024 г., калі пройдзе адзіны дзень галасаваньня.

«Мы павінны ўвесь гэты масіў разгледзець да 1 студзеня 2024 году з такім разьлікам, каб 25 лютага 2024 года, быў праведзены адзіны дзень галасаваньня па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых саветаў, і цягам 60 дзён пасьля гэтага было праведзены Ўсебеларускі народны сход», — расказаў Андрэйчанка.

Летась на пачатку кастрычніка на пасяджэньні шостай сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага скліканьня быў прыняты ў другім чытаньні законапраект «Аб зьмяненьні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», які скасоўваў мясцовыя выбары ў 2022-м. У выніку яны перанесьліся на 2023 год.

Закон «Аб зьменах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі 4 кастрычніка 2021 году.

Цяпер стала вядома, што іх пераносяць яшчэ на год, як і выбары Палаты прадстаўнікоў, якія паводле графіку меліся прайсьці ў 2023 годзе. Цяперашняя Палата прадстаўнікоў была фармальна выбраная ў 2019 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG