Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 2 лютага: затрымалі аўтара мэмаў на тэлеграм-канале «Па-беларуску»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сілавікі ў Беларусі працягваюць затрымліваць людзей паводле палітычных матываў.

ГУБАЗіК затрымаў адміністратара тэлеграм-каналу «Па-беларуску»

Прымусовае відэа з адміністратарам каналу зьявілася ў праўладным тг-канале, піша «Вясна». У ім затрыманы кажа, што ўдзельнічаў «у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах ня менш за пяць разоў». Ён працуе ў ААТ «Люксофт» праграмістам. Сілавікі прымусілі яго назваць свой заробак, як рабілі дагэтуль з шэрагам супрацоўнікаў ІТ-сфэры, якіх затрымалі.

У затрыманага дома знайшлі нацыянальны сьцяг, герб «Пагоня» і іншыя рэчы з нацыянальнай сымболікай. Сілавікі асобна адзначылі, што аўтар беларускага каналу — уладальнік «карты паляка», яе паказалі ў відэа.

Тэлеграм-канал «Па-беларуску» публікуе жарты і мэмы на беларускай мове. Сілавікі пішуць, што на канале прасоўваліся «лацінка і нянавісьць да расейскамоўнай сацыякультурнай прасторы». Канал пакуль працуе, у ім няма зьменаў.

Гамяльчука Дзьмітрыя Шаўчэнку завочна асудзілі да 15 сутак арышту

2 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна Гомля разгледзелі справу 47-гадовага рамесьніка Дзьмітрыя Шаўчэнкі. 12 сьнежня 2022 года супраць яго склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Сам Дзьмітры на суд не прыйшоў, але гэта не перашкодзіла судзьдзі Віктару Казачку разглядзець справу без абвінавачанага. У выніку суд пастанавіў прызнаць Шаўчэнку вінаватым і прызначыць яму 15 сутак арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG