Падчас сустрэчы абмяркоўваліся «ўзмацненьне санкцыйнага ціску на рэжым і дапамогу беларусам у барацьбе за аднаўленьне законнасьці і дэмакратычныя перамены ў Беларусі», паведамілі ў Кабінэце.
Нядаўна Робін Данігэн сутрэлася таксама са Сьвятланай Ціханоўскай у Вільні і заявіла, што Злучаныя Штаты прызначаць спэцпасланьніка па Беларусі, які будзе працаваць з дэмакратычным рухам.
Падчас афіцыйнага спатканьня, сярод інашага, шла гаворка пра стварэньне выпрацоўкі новай праактыўнай стратэгіі па Беларусі, а таксама пра магчымасьць правядзеньня міжурадавай сустрэчы краінаў-партнэраў, якія падтрымліваюць дэмакратычныя сілы.
Мяркуецца, што новая стратэгія магла б прадугледжваць захады для абароны незалежнасьці Беларусі і вываду расейскіх войскаў, далейшай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі і падтрымкі дэмакратычных пераменаў.