Беларускі гурт Naviband разам з украінскай сьпявачкай Tayanna (Тацяна Рашатняк) запісалі песьню «Бяжы» на беларускай і ўкраінскай мове і прэзэнтавалі відэакліп.
Тэкст і музыку напісаў саліст гурту Naviband Арцём Лук’яненка. Пераклад на ўкраінскую мову зрабіла ўкраінская сьпявачка. Беларускую частку песьні выконвае салістка беларускага гурту Ксенія Жук, а ўкраінскую — Тацяна Рашатняк.
Аўтары песьні адзначылі, што асабліва цяпер важна паказаць, наколькі блізкія народы, а таксама беларуская і ўкраінская мова.
Гурт Naviband прадстаўляў Беларусь на песенным конкурсе «Эўравізія-2017», у фінале якога заняў 17-е месца.
Тацяна Рашатняк вядомая як экс-салістка гурту «Гарачы шакаляд». Удзельнічала ў конкурсе «Голос країни» і нацыянальнага адбору Ўкраіны на конкрус «Эўравізія» ў 2017 і 2018 гадах.