Вядомы гурт Naviband адзначыў 2-ю гадавіну пратэстаў супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі песьняў «Сьвяці». На яе ён таксама выпусьціў кліп.
Аўтар музыкі — вакаліст гурту Арцём Лук’яненка, словы складаў ён і ягоная жонка Ксенія, якая сьпявае зь ім у калектыве. Рэжысэр кліпу — Аляксандар Табольскі.