Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі алімпійскі камітэт пацьвердзіў, што спартоўцаў зь Беларусі і Расеі не дапусьцяць на Эўрапейскія гульні ў Кракаве


Эўрапейскія гульні 2019 году прайшлі ў Менску. Архіўнае фота
Эўрапейскія гульні 2019 году прайшлі ў Менску. Архіўнае фота

Папярэднія Эўрапейскія гульні праходзілі ў 2019 годзе ў Менску.

Беларускія і расейскія атлеты ня змогуць узяць удзел у III Эўрапейскіх гульнях, якія маюць адбыцца 9–25 чэрвеня ў Кракаве (Польшча), гаворыцца ў паведамленьні Эўрапейскага алімпійскага камітэту.

Згаджаючыся з рашэньнем Міжнароднага алімпійскага камітэта аб пэрсанальным падыходзе да допуску да міжнародных спаборніцтваў спартоўцаў зь Беларусі і РФ, ЭАК падкрэсьліў, што «любыя магчымыя рашэньні» «ня будуць датычыцца Эўрапейскіх гульняў 2023 году».

У лістападзе 2022 году было заяўлена, што «такі ўдзел немагчымы ў цяперашніх умовах».

Выканаўчы камітэт МАК 25 студзеня пацьвердзіў санкцыі ў дачыненьні да Беларусі і Расеі, уведзеныя раней за вайну супраць Украіны.
У заяве нагадваецца, што «сьцягі, гімны, колеры або любыя іншыя апазнавальныя знакі гэтых краін не вывешваюцца ні на адным спартовым мерапрыемстве або сходзе».

У дакумэнце ўказана, што рашэньне аб кожным спартоўцы трэба прымаць у індывідуальным парадку.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі «вітае імкненьне МАК вырашыць сытуацыю з допускам беларускіх атлетаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах», гаворыцца ў яго заяве, распаўсюджанай 26 студзеня.

Рашэньне выканкаму МАК названа «спосабам знайсьці кампраміс». У той жа час НАК Беларусі падкрэсьліў, што «выступае за адмену ўсіх абмежаваньняў».
28 лютага 2022 году, праз чатыры дні пасьля поўнамаштабнага ўварваньня расейскай арміі на тэрыторыю Украіны, МАК заклікаў міжнародныя спартовыя фэдэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з Расеі і Беларусі. Гэтая рэкамэндацыя была неадкладна і масава прынята да выкананьня. Пасьля некаторыя фэдэрацыі далі зразумець, што адзіным спосабам для Менску і Масквы вярнуцца ў спорт стане вывад расейскіх войскаў з Украіны.

У ліпені стала вядома, што ў сувязі з санкцыямі, уведзенымі за напад Расеі на Ўкраіну і ролю Беларусі ў ваеннай агрэсіі, беларускія і расейскія спартоўцы рызыкуюць прапусьціць XXXIII летнія Алімпійскія гульні (пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 году).

Адборачныя спаборніцтвы за пуцёўкі на АІ-2024 ужо пачаліся. У праграму ўключаны 32 віды спорту. Чакаецца, што ўсяго кваліфікацыю пройдуць больш за 10 тысяч атлетаў.

Эўрапейскія гульні — рэгіянальныя міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сярод атлетаў Эўропы. Іх праводзяць раз на 4 гады пад кіраўніцтвам Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЭАК).

Папярэднія Эўрапейскія гульні праходзілі ў 2019 годзе ў Менску.

Наступныя гульні ў пэрыяд з 21 чэрвеня па 2 ліпеня 2023 году прыме польскі Кракаў. Чакаецца, што ўдзельнічаць у іх будуць каля 7 тысяч спартоўцаў, спаборніцтвы пройдуць у 25 відах спорту (зь якіх 18 алімпійскія).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG