Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Financial Times: Аргентына і Бразылія плянуюць супольную валюту


Аргентынскія турысты на пляжы ў бразыльскім Рыё-дэ-Жанэйра
Аргентынскія турысты на пляжы ў бразыльскім Рыё-дэ-Жанэйра

Аргентына і Бразылія на наступным тыдні абвесьцяць, што пачынаюць працу над супольнай валютай, паведаміла ў нядзелю брытанскае выданьне Financial Times са спасылкай на міністра эканомікі Аргентыны Сэрхіё Маса.

Паводле Financial Times, Бразылія прапануе назваць супольную валюту sur (поўдзень). Яе мэта — узмацніць рэгіянальны гандаль і зьменшыць залежнасьць ад амэрыканскага даляра.

Палітыкі дзьвюх краінаў абмяркоўвалі плян наконт адзінай валюты ў 2019 годзе, але тады супраць такога праекту жорстка выступіў Цэнтральны банк Бразыліі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG