Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Дзьмітрыева


Андрэй Дзьмітрыеў у Горадні падчас выбарчай кампаніі, 4 жніўня 2020 году
Андрэй Дзьмітрыеў у Горадні падчас выбарчай кампаніі, 4 жніўня 2020 году

Сілавікі затрымалі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Дзьмітрыева, расказала @mediazona_by яго калега.

Пазьней адвакат Дзьмітрыева паведаміў ягоным калегам, што той у турме на Акрэсьціна. Падрабязнасьці затрыманьня пакуль невядомыя.

Дзьмітрыеў балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах у 2020 годзе.

У 2021 годзе Вярхоўны суд пазбавіў рэгістрацыі кампанію «Гавары праўду», якая дзейнічала 11 гадоў. Тады Андрэй Дзьмітрыеў, які быў адным з кіраўнікоў «Гавары праўду», паведамляў, што ўдзельнікі кампаніі вырашылі стварыць новую арганізацыю «Робім разам» і спрабавалі зарэгістравацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG