Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вандалы пабілі шыбы ў адной з найбуйнейшых каталіцкіх сьвятынь Беларусі


Касьцёл Сьвятога Станіслава ў Магілёве. Архіўнае фота
Касьцёл Сьвятога Станіслава ў Магілёве. Архіўнае фота

Збудаваны ў XVIII стагодзьдзі касьцел Сьвятога Станіслава ў Магілёве пацярпеў ад рук невядомых вандалаў — разьбілі шыбы ў вокнах храму.

У ноч з 19 на 20 студзеня невядомымі былі разьбітыя шыбы ў вокнах будынку катэдральнага касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава ў Магілёве — адной з найбольш важных каталіцкіх сьвятынь у Беларусі, паведамляе прэсавая служба Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Былі пашкоджаныя вокны прэзбітэрыя, таксама разьбітыя наскрозь шыбы капліцы Маці Божай Бялыніцкай і сьвятога Антонія Падуанскага, у тым ліку пашкоджаныя вокны памяшканьняў, дзе адбываюцца сустрэчы Легіёна Марыі і групы АА. Разьбітыя вокны падвальных памяшканьняў пад капліцай Маці Божай Бялыніцкай.

Парафія зьвярнулася з заявай у РАУС Ленінскага раёна горада Магілёва для расьследваньня акту вандалізму і прыцягненьня да адказнасьці невядомых зламысьнікаў, якія яго ўчынілі.

У мінулым годзе ўраганны вецер зьнішчыў частку даху касьцёла Сьвятога Станіслава ў Магілёве, збудаванага ў XVIII стагодзьдзі. Сьвятары зьвярнуліся да беларусаў з просьбай аб дапамозе ў аднаўленьні касьцёлу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG