Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пружанах далі ваду пасьля таго, як яна адсутнічала амаль два дні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

А 19-й гадзіне 17 студзеня вада стала паступаць у кватэры некаторых жыхароў гораду.

Як паведаміў тэлеграм-канал «Пружанскія навіны», вада пачала паступаць у сыстэму водазабесьпячэньня а 19-й гадзіне ў аўторак. Каб пазьбегнуць гідраўдару, сыстэма запаўняецца паступова.

Дзяржаўнае выданьне запэўніла пружанцаў, што неўзабаве ўсе жыхары гораду змогуць мець ваду дома.

16 студзеня ўсе Пружаны засталіся без вады. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэньня паслужыла паломка адной з помпаў. 17 студзеня мясцовая лякарня абмежавала плянавую шпіталізацыю і прыём аналізаў. У стаматалёгіі прымалі толькі экстраных хворых. Дзіцячыя садкі не працавалі ўвогуле.

Улады зладзілі падвоз пітной вады на 11 розных адрасоў у горадзе, каб людзі маглі папоўніць запасы. Таксама ў горадзе паставілі біяпрыбіральні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG