Пра гэта піша Reuters са спасылкай на дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена.
«Мы ня будзем заставацца ўбаку, калі гэты рэжым працягвае перасьледаваць і рэпрэсаваць мірных пратэстоўцаў, дэмакратычную апазыцыю, журналістаў, прафсаюзных дзеячоў, актывістаў, праваабаронцаў і звычайных беларусаў», — сказаў Блінкен.
Таксама ў санкцыйны сьпіс уключылі дэпутатаў Нацыянальнага сходу, адказных за прыняцьце закону аб увядзеньні сьмяротнага пакараньня для людзей, асуджаных за «тэрарызм». Імёны чыноўнікаў не называюцца.
«Уключаючы сёньняшнюю заяву, Дзярждэпартамэнт распачаў крокі па ўвядзеньні візавых абмежаваньняў у дачыненьні да 322 асоб за падрыў дэмакратыі ў Беларусі пасьля фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Мы будзем працягваць выкарыстоўваць усе неабходныя інструмэнты для прыцягненьня да адказнасьці тых, хто ў Беларусі стаіць на шляху дэмакратычных памкненьняў сваіх суграмадзян», — адзначыў Блінкен.
Што варта ведаць пра санкцыі ЗША