Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабуле забілі былую дэпутатку афганскага парлямэнту, якая выказвалася супраць уведзеных талібамі законаў


Мурсал Набізада
Мурсал Набізада

У Кабуле ва ўласным доме забілі былую дэпутатку афганскага парлямэнту Мурсал Набізаду. Яе застрэлілі невядомыя; загінуў таксама яе целаахоўнік.

Набізада была дэпутаткай з 2019 году па жнівень 2021 году, калі да ўлады ў Афганістане прыйшла групоўка «Талібан». Яна адна зь нямногіх жанчын-палітыкаў, якія не пакінулі краіну пасьля перавароту. Ёй было 32 гады.

Экс-дэпутатка адкрыта выказвалася супраць законаў, уведзеных талібамі. Яна крытыкавала забарону на адукацыю для жанчын і дзяўчынак і іншыя парушэньні грамадзянскіх правоў.

Пасьля прыходу да ўлады ў 2021 годзе талібы абяцалі выконваць правы жанчын, але неўзабаве пачалі ўводзіць абмежаваньні. Ісламісты ліквідавалі Міністэрства па справах жанчын, якое існавала 20 гадоў, абмежавалі доступ да школьнай адукацыі для дзяўчынак і да вышэйшай адукацыі для студэнтак, забаранілі жанчынам займацца спортам, тэлевядучых абавязалі насіць хіджаб.

Рух «Талібан» прызнаны тэрарыстычным у многіх краінах сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG