Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» адно паведамленьне ў чаце, якое пакінулі 2,5 гады таму


Суд у Беларусі прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» паведамленьне ў тэлеграм-чаце, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

У Рэспубліканскім Сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў зьявілася пазнака пра тое, што суд Дзяржынскага раёну 6 студзеня 2023 году прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» інфармацыйную прадукцыю, разьмешчаную 14 жніўня 2020 году карыстальнікам «Даша» ў тэлеграм-чаце «Попутчики Дзержинска, Фаниполя». Гаворка пра рэпост паведамленьня з анонсам мірнай акцыі пратэсту.

Днямі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Лілія Ананіч прадставіла справаздачу аб сваёй дзейнасьці са сьнежня 2021-га па сьнежань 2022 году. У дакумэнце гаворыцца, што ўзначаленая ёю рэспубліканская камісія за год знайшла «прыкметы экстрэмізму» ў 1379 з 1400 вывучаных матэрыялаў інфармацыйнай прадукцыі.

У 2021–2022 гадах па заявах МУС «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі інфармацыйная прадукцыя 778 тэлеграм-каналаў і іншых інтэрнэт-рэсурсаў. Больш за 300 тэлеграм-каналаў і чатаў прызналі экстрэмісцкімі фармаваньнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG