За месяц гэтым статусам надзялілі зьмест каналаў, груп, чатаў, ботаў у «Тэлеграме» (21), старонак у сацыяльных сетках «УКантакце» (10), «Інстаграме» і «ЦікТоку» (па 8), «Аднакласніках» (4) , «Фэйсбуку» і «Ютубе» (па 3), «Твітэры» (2), сайтаў (4), кніг (1), а таксама візуальныя матэрыялы ў шырокім кантэксьце (1).
«Экстрэмісцкімі» ў сьнежні прызнаныя розныя рэсурсы шэрагу мэдыяў — парталу «Зеркало», Беларускага расьследніцкага цэнтру, інтэрнэт-часопісаў The Village Belarus і KYKY, інтэрнэт-газэты «Царква», музычна-забаўляльнага «Радио Нелли-Инфо», самвыдаву «Пратэстная Беларусь».
Больш за ўсё судоў прайшло ў Менску — 13 (суд Цэнтральнага раёну — 7, Савецкага і Завадзкога — па 2, Ленінскага і Маскоўскага — па 1).