Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых ад атакі на жылы дом у Дніпры вырасла да 30 чалавек, 75 — параненыя. У горадзе абвясьцілі жалобу

абноўлена

Па стане на 22:00 менскага часу 15 студзеня колькасьць загінулых у выніку расейскага ракетнага ўдару 14 студзеня па жылым доме ў Дніпры вырасла да 30 чалавек, сярод іх 15-гадовая дзяўчына, паведаміла Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.

Раней кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Валянцін Разьнічэнка паведаміў, што колькасьць загінулых у выніку ракетнага ўдару па жылым доме ў Дніпры дасягнула 29.

«Варожая ракета забіла 29 чалавек. 73 — параненыя, зь іх 13 дзяцей, 30 параненых у шпіталі, 12 — цяжкія», — напісаў ён у сваім Тэлеграме.

Параненыя 75 чалавек. Выратаваныя 39 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Атрымана 43 паведамленьні пра зьніклых бязь вестак людзей. Больш за 40 параненых знаходзяцца ў шпіталях, чацьвёра — у рэанімацыі, у цяжкім стане. Выратавальная апэрацыя працягваецца.

У вынікі расейскай ракетнай атакі на жылы дом у Дніпры разбураныя 72 кватэры, пашкоджаныя — больш за 230. Пажарныя па-ранейшаму кантралююць некалькі ачагоў пажараў, якія ўзьніклі ў выніку нападу.

У Дніпры аб’явілі трохдзённую жалобу па загінулых, паведамілі ў Дніпроўскім гарсавеце.

14 студзеня расейскія войскі нанесьлі чарговы масіраваны ўдар па Ўкраіне, адна з ракет трапіла ў жылы дом у Дніпры. У выніку абрынуўся ўвесь падʼезд 9-павярховага дома, у якім агулам пражывае больш за 1100 чалавек. Паводле мэра горада Барыса Філатава, разбураны дом і суседнія дамы засталіся без цяпла і сьвятла.

Украінскія ўлады выказалі здагадку, што расейскія вайскоўцы цэліліся ў ТЭЦ і трапілі ў дом.

Камандаваньне паветраных сіл Узброеных сіл Украіны абвергла інфармацыю аб тым, што ракета ўпала на шматпавярховік пасьля працы СПА. Паводле ведамства, удар быў нанесены запушчанай з Курскай вобласьці ракетай Х-22.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG