Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці за дапамогу палітвязьням судзяць Юрыя Касьцюка, якога вывезьлі з Расеі ў Беларусь


Юры Касьцюк
Юры Касьцюк

Юры Касьцюк дапамагаў іншым палітвязьням: прасіў знаёмых адкрыць польскую банкаўскую картку, куды атрымліваў грошы, якія накіроўваліся сваякам палітзняволеных. За гэта яго і судзяць.

У Берасьцейскім абласным судзе 10 студзеня пачынаюць судзіць палітвязьня Юрыя Касьцюка, якога восеньню 2022 году вывезьлі з Расеі. Справу разглядае судзьдзя Сьвятлана Крамянеўская. Пяць месяцаў Юрыя ўтрымлівалі ў расейскім сьледчым ізалятары, яшчэ тры месяцы — у беларускіх, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны зьвязаўся праз інтэрнэт з праваабарончымі арганізацыямі, знаходзіў палітвязьняў. Для знойдзеных з дапамогай Касьцюка людзей пералічвалі грошы на банкаўскую картку, далей ён ажыцьцяўляў пераводы сваякам асуджаных.

Паводле абвінавачаньня, усяго з 27 лютага 2021 году па 3 лютага 2022 году Касьцюк атрымаў выплаты для шасьці грамадзян.

Юры Касьцюк адбыў тэрмін за «зьнявагу дзяржаўных сімвалаў» і 6 студзеня выйшаў на волю. 15 лютага яго затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце палітзняволеных «хімікаў» «Волейбол по выходным». Вядома, што Касьцюка моцна білі, былі падазрэньні на зламаныя рэбры.

Ён зьехаў у Расею, але ў траўні 2022 году яго затрымалі ў Сочы. Юры чакаў экстрадыцыі ў Беларусь у расейскім сьледчым ізалятары. Расейскія прыставы 13 кастрычніка адвезьлі Юрыя ў аэрапорт для экстрадыцыі. Пры гэтым яго білі па дарозе туды і на зваротным шляху.

16 кастрычніка 2022 года Юрыя Касьцюка таемна вывезьлі ў Беларусь і зьмясьцілі ў ІЧУ Пружанаў, а пазьней перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6. Вядома, што там ён таксама цярпеў ад жорсткага абыходжаньня. 7 сьнежня ягоную справу накіравалі ў суд, а пазьней яго перавялі ў берасьцейскае СІЗА-7.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG