Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: прызначылі суд над Юрыем Касьцюком


Юры Касьцюк
Юры Касьцюк

У Беларусі ў першы дзень 2023 году 1448 палітвязьняў, іх колькасьць расьце амаль штодня.

Касьцюка будуць судзіць 10 студзеня

Справу палітвязьня Юрыя Касьцюка будзе разглядаць судзьдзя Берасьцейскага абласнога суду Сьвятлана Крамянеўская, піша Вясна.

Касьцюка абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). Падставай пракуратура назвала тое, што Юры дапамагаў іншым палітвязьням: папрасіў знаёмых адкрыць польскую банкаўскую картку, куды атрымліваў грошы, якія пасьля накіроўваў сваякам палітвязьняў.

Раней Касьцюк адбыў тэрмін за «зьнявагу дзяржаўных сымбаляў» і 6 студзеня 2022 выйшаў на волю. А ўжо 15 лютага яго затрымаў КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным». Хлопец зьехаў у Расею, аднак яго затрымалі ў Сочы. Пазьней мужчыну таемна вывезьлі ў Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG