Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: суд над Пачобутам зноў перанесьлі


Анджэй Пачобут
Анджэй Пачобут

На 5 студзеня ў Беларусі 1445 чалавек знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, як паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.

Адклалі суд над журналістам Пачобутам

Суд над журналістам і сябрам Саюзу палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам мусіў пачацца 28 лістапада. Аднак зь невядомых прычынаў працэс адклалі на 9 студзеня.

Пятага студзеня ад яго сваякоў стала вядома, што суд перанесьлі на 16 студзеня 2023 году.

Анджэя маюць судзіць у Горадзенскім абласным судзе. Судзіць журналіста мае Дзьмітры Бубенчык.

Пачобута абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК («зьдзяйсьненьне групай асобаў наўмысных дзеяньняў, накіраваных на распальваньне нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасьці і зьдзяйсьненьне наўмысных дзеяньняў для рэабілітацыі нацызму») і ч. 3 арт. 361 КК («заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы»).

У кастрычніку ўлады дадалі Пачобута ў «сьпіс тэрарыстаў». Ён за кратамі ўжо паўтара года. Зьняволены мае праблемы з страўнікам, у яго болі ад шмат якой ежы. Раней паведамлялі, што Пачобут моцна схуднеў, бо амаль нічога ня есьць, хіба што дыетычныя турэмныя кашы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG