Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з ІТ-сэктару за 11 месяцаў звольніліся 15,4 тысячы супрацоўнікаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць звальненьняў у ІТ-сэктары павялічылася на 70 адсоткаў, і гэта не канчатковыя лічбы 2022 году.

У Беларусі назіраецца імклівы адток супрацоўнікаў сфэры інфармацыйных тэхналёгій і абслугоўваньня.

Як паведаміла выданьне Reform.by са спасылкай на зьвесткі Белстату, цягам студзеня–лістапада 2022 году на чыстай аснове па віду дзейнасьці «інфармацыйныя тэхналёгіі і дзейнасьць у галіне інфармацыйнага абслугоўваньня» было звольнена больш за 15,4 тысячы чалавек.

У лістападзе 2022 году на працу ў ІТ-сэктар прынялі 853 грамадзян, а звольнілі — 1932. У параўнаньні з студзенем–лістападам 2021 году на працу ў ІТ-сэктар прынялі на 31,9 % менш супрацоўнікаў, а колькасьці звальненьняў павялічлася на 77,6%.

Найчасьцей беларускія ІТ-кампаніі і спэцыялісты пераяжджалі ў Польшчу і Літву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG