Акрамя вайскоўцаў, сілавікоў і чыноўнікаў, ад падачы дэклярацый аб даходах, згодна з указам, вызваляюцца і іх жонкі. Гэтая норма, як удакладняецца ў дакумэнце, будзе дзейнічаць «у пэрыяд правядзеньня СВА і ў далейшым да выданьня адпаведных нарматыўных прававых актаў РФ».
Вызваленьне ад падачы дэклярацый атрымліваюць вайскоўцы-кантрактнікі, мабілізаваныя і добраахвотнікі. Указ таксама забараняе вайскоўцам, сілавікам і чыноўнікам атрымліваць ад фізычных і юрыдычных асоб падарункі і ўзнагароды любога віду, акрамя такіх гуманітарнага (дабрачыннага) характару.
Раней дэпутаты Дзяржаўнай думы прынялі ў трэцім чытаньні закон аб адмене судаводзтва ў дачыненьні да мабілізаваных, добраахвотнікаў і іншых удзельнікаў вайны ва Ўкраіне. Судаводзтва прыпыняць і ў дачыненьні да тых, хто ваюе ў складзе «фармаваньняў, створаных у адпаведнасьці з заканадаўствам РФ».