Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС сфармаваны атрад спэцыяльнага прызначэньня «Рысь», які будзе курыраваць памочнік Лукашэнкі


 Аляксандар Барсукоў
Аляксандар Барсукоў

У вайсковай часьці 5529 прадставілі атрад спэцыяльнага прызначэньня «Рысь».

Як паведамляе Zerkalo з спасылкай на прэсавую службу МУС, куратарства над ім узяў на сябе памочнік Лукашэнкі, інспэктар па Менску Аляксандар Барсукоў.

Паведамляецца, што прапанову стварыць новае фармаваньне ў складзе вайсковай часьці 3214 унёс камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, падтрымаў яе кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Іван Кубракоў, зацьвердзіў Аляксандар Лукашэнка.

«Ідэя стварэньня спэцыяльнага падразьдзяленьня ў МУС была выклікана часам і сытуацыяй вакол нашай краіны, — цытуе Zerkalo кіраўніка МУС Івана Кубракова. — Аналізуючы студзеньскія падзеі ў Казахстане, вопыт правядзеньня спэцыяльнай ваеннай апэрацыі ва Ўкраіне, а таксама падзеі ў нашай краіне ў 2020 годзе, мы вырашылі нарошчваць свае баявыя магчымасьці шляхам стварэньня атрадаў спэцыяльнага прызначэньня ў Менску, а затым і ва ўсіх абласных цэнтрах».

Паводле яго слоў, «у выпадку спробы экстрэмісцкіх фармаваньняў узьдзейнічаць на дзейную ўладу сілавым шляхам» супрацоўнікам «Рысі» трэба будзе выконваць баявыя задачы сумесна з калегамі з СПБТ «Алмаз», СОБРу і АМАПу.

  • 5 сьнежня ў Беларусі стварылі атрад спэцыяльнага прызначэньня па барацьбе з дывэрсійна-выведнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі «Сьмерч».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG