Паводле сьнежаньскага апытаньня «Лявада-цэнтру», Аляксандар Лукашэнка апынуўся на 3–5 месцы, разам з кіраўніком ураду Расеі Міхаілам Мішусьціным і міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу, у намінацыі «чалавек году».
Першае месца ў гэтай намінацыі рэспандэнты прызналі прэзыдэнту Расеі Уладзіміру Пуціну (48% апытаных), а другое кіраўніку МЗС Расеі Сяргею Лаўрову (8%). За Лукашэнку, Мішусьціна і Шайгу выказаліся па 7% рэспандэнтаў.