«Няхай наш позірк напоўняць абліччы ўкраінскіх братоў і сясьцёр, якія перажываюць гэтае Божае Нараджэньне ў цемры, на холадзе, далёка ад сваіх дамоў праз разбурэньні, прычыненыя дзесяцьцю месяцамі вайны. Няхай Пан Бог зробіць нас гатовымі да канкрэтных жэстаў салідарнасьці, каб дапамагчы тым, хто цярпіць, і прасьвятліць розумы тых, хто мае ўладу, каб заглушыць зброю і неадкладна пакласьці канец гэтай вар’яцкай вайне», — сказаў Пантыфік.
Большасьць праваслаўных цэркваў сьвету і большасьць пратэстанцкіх цэркваў, як і Рымска-каталіцкая царква, сёньня сьвяткуюць Раство Хрыстова (паводле грыгарыянскага або новаюліянскага календара).