Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне з Аляксеем Стрэльнікавым адбудзецца 21 сьнежня ў Менску


Аляксей Стрэльнікаў
Аляксей Стрэльнікаў

Вядомы беларускі тэатральны крытык, стваральнік шэрагу праектаў памёр ва ўзросьце 39 гадоў.

Цырымонія разьвітаньня з Аляксеем Стрэльнікавым адбудзецца 21 сьнежня ў Менску, пройдзе ў храме Сьвята-Елісавецінскага манастыра (вул.Выгоцкага, 6).

Паніхіда ў 10.00. Разьвітаньне ў 11.00, паведаміў сябар Стрэльнікава Сяргей Будкін.

Пахаваюць Аляксея Стрэльнікава на Лясных могілках у Менску.

Аляксей нарадзіўся ў Новасібірску, але «ўсё сьвядомае жыцьцё пражыў у Беларусі». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ і магістратуру Акадэміі мастацтваў, атрымаў ступень кандыдата мастацтвазнаўства.

Супрацоўнічаў зь беларускімі тэатральнымі і культурніцкімі інстытуцыямі (Цэнтар беларускай драматургіі, «Арт Карпарэйшн», Цэнтар экспэрымэнтальнай рэжысуры). Працаваў у Акадэміі мастацтваў, адкуль пасьля пратэстаў 2020 году быў звольнены «за прагул». Перад тым ён заявіў кіраўніцтву пра далучэньне да страйку. Яму не спадабалася, як адміністрацыя рэагуе на сытуацыю ў краіне і размаўляе з сваімі студэнтамі і выкладчыкамі.

Стрэльнікаў быў сцэнарыстам пастаноўкі «Гісторыя» ў Ашмяне пра гісторыю і падзеі гэтага мястэчка. Удзельнічаў у абароне крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» у Менску, якую закрылі ўлады.

Апошнім часам як рэжысэр і мэнэджар ставіў монаспэктаклі, ладзіў закрытыя паказы ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG