Яго абвінавацілі ў рэпосьце «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і ў той самы дзень асудзілі на 7 сутак арышту.
Калегі зьвязваюць затрыманьне Чыгрына зь ягонай ранейшай працай у недзяржаўных мэдыя.
Сяргей Чыгрын працуе загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатру. 19 сьнежня стала вядома, што кіраўніцтва тэатру ўжо прыняло рашэньне звольніць Чыгрына.