Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі прэм’ер: пакуль Расея не пакіне акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны, ня можа быць перамоваў


Кіраўнік ураду Вялікай Брытаніі Рышы Сунак
Кіраўнік ураду Вялікай Брытаніі Рышы Сунак

Брытанскі прэм’ер-міністар Рышы Сунак заклікаў ігнараваць любыя заклікі Масквы да перамоваў, пакуль яна не пакіне акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны. Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы кіраўнікоў Абʼяднаных экспэдыцыйных сіл у Латвіі, паведамляе Sky News.

«Мы павінны дакладна разумець, што любы аднабаковы заклік Расеі спыніць агонь абсалютна бессэнсоўны ў цяперашнім кантэксьце. Думаю, гэта быў бы ілжывы заклік, ён быў бы выкарыстаны Расеяй для перагрупоўкі, узмацненьня сваіх сіл. І пакуль яны не адыдуць з заваяванай тэрыторыі, сапраўдных перамоваў быць ня можа і не павінна», — цытуе Сунака Sky News.

Паводле словаў Сунака, NATO павінна працягваць засяроджвацца на «скарачэньні здольнасьці Расеі перагрупоўвацца і папаўняць запасы».

Сустрэча адбылася празь некалькі гадзін пасьля таго, як расейскія войскі атакавалі Украіну з дапамогай бесьпілётнікаў-камікадзэ іранскай вытворчасьці «Шахед-136/131».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG