Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 21 чэрвеня: затрымалі лідзкага дальнабойніка; гомельскага адваката пазбавілі ліцэнзіі


Валер Троцкі
Валер Троцкі

Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.

У Лідзе затрымалі дальнабойніка Валера Троцкага

Паведамляецца, што затрыманьне адбылося яшчэ ў траўні. Трымаюць Валера ў турме № 1 Горадні. Што ставяць у віну, невядома, як мяркуецца — арт.361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі).

Раней Валер Троцкі працаваў у лідзкай ахове, але потым звольніўся. Апошнім часам працаваў дальнабойнікам, піша тэлеграм-канал Grodno_grab.

Гомельскага адваката пазбавілі ліцэнзіі

Размова ідзе пра адваката Яўгена Грабоўскага, які абараняў тых, хто трапіў пад палітычны перасьлед. Пра гэта паведаміла Гомельская Вясна. Ён стаў чарговым адвакатам, якога пазбавілі ліцэнзіі і забаранілі ажыцьцяўляць прафэсійную дзейнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG