Як паведамляе сайт «Вясны», палітычнымі зьняволенымі прызналі Данілу Вітунова, Паўла Далгакова, Сяргея Жоглу, Мікалая Завадзкага, Антона Касьцючэнку, Анастасію Кізім, Ксенію Котаву, Уладзімера Лысака, Віктара Мацяйковіча, Віктара Мазаніка, Алеся Папковіча, Яна Папковіча, Уладзімера Паўлава, Яўгенія Рагуцкага, Інгу Рэйдальф, Карыну Рэйдальф, Віталя Рыбакова, Аляксандра Сямашку, Артура Хлуча, Кацярыну Якаўлеву, Дзьмітрыя Русецкага, Мікіту Адзінца, Сяргея Асановіча, Яўгенія Афанасенку, Анастасію Буткевіч, Дзьмітрыя Гурэева, Арцёма Заблоцкага, Антона Камароўскага, Аляксандра Карзюка, Андрэя Кунцэвіча, Рыгора Парамонава, Аляксея Пратаповіча, Арцёма Парфененку, Вячаслава Сыраежку і Паўла Шчэрбіна.
Паводле беларускіх праваабарончых арганізацый, як мінімум 1424 чалавекі знаходзяцца ў Беларусі за кратамі з прычыны палітычнага перасьледу. Такую колькасьць людзей прызналі палітзьняволенымі ў супольных заявах праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі ПЭН, Беларускі Хэльсынскі камітэт, «Прававая ініцыятыва», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава. Праваабаронцы прызнаюць, што агульная колькасьць палітвязьняў, верагодна, істотна большая.