Папа прыгадаў Украіну падчас штогадовага каляднага візыту да статуі Дзевы Марыі ў Рыме.
Пасьля словаў пра пакуты ўкраінскага народу голас пантыфіка затрымцеў і ён зрабіў паўзу, а на плошчы загучалі воплескі. Ён схіліў галаву і маўчаў прыкладна 30 сэкундаў. Затым папа працягнуў і сказаў, што вернікі даўно просяць у Пана міру.
«Замест гэтага я павінен пераказаць Табе маленьні дзяцей, пажылых, мацярок, бацькоў і маладых людзей гэтай пакутніцкай зямлі. Але насамрэч мы ведаем, што Ты зь імі і з усімі пакутнікамі, гэтаксама як Ты была каля крыжа Твайго Сына… Гледзячы на Цябе, бязгрэшную, мы можам далей верыць і спадзявацца, што любоў перамагае нянавісьць, праўда перамагае хлусьню, прабачэньне перамагае крыўду, мір перамагае вайну. Хай будзе так», — сказаў ён у малітве да Дзевы Марыі.
- Напярэдадні мэр Львова Андрэй Садавы перадаў папу Францішку драўляны крыж з аскепкам расейскай ракеты, які дасталі зь цела 13-гадовай дзяўчынкі.