За некалькі месяцаў да гэтага Польшчы дазволілі купіць 250 танкаў M1A2, нагадвае «Голас Амэрыкі».
Дзякуючы новай опцыі Польшча можа выбраць для куплі спалучэньне двух мадыфікацый танкаў у яе імкненьні мадэрнізаваць свае ўзброеныя сілы і адаптавацца да новых геапалітычных рэалій пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Пакет таксама ўключае рамонтна-эксплюатацыйныя машыны для танкаў, восем танкавых мостаўкладчыкаў і іншую тэхніку.
Ён таксама прадугледжвае пастаўкі тысяч адзінак боепрыпасаў, у тым ліку бранябойных снарадаў, запасных частак, і тэхнічную падтрымку, паведамілі ў Пэнтагоне.