Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар адукацыі: у характарыстыцы выпускніка будзе пра ўдзел у «мерапрыемствах патрыятычнай накіраванасьці»


Міністар адукацыі Андрэй Іванец
Міністар адукацыі Андрэй Іванец

Міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец сказаў, што, акрамя анкетных зьвестак, характарыстыка выпускніка школы будзе мець і іншую інфармацыю.

«Акрамя анкетных зьвестак — прозьвішча, імя, імя па бацьку — у характарыстыцы будзе адлюстраваны сямейны статус дзіцяці. Мы павінны ведаць, зь якой яно сям’і: шматдзетнай, якая знаходзіцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы», — цытуюць Іванца дзяржаўныя СМІ.

«У характарыстыцы будзе адлюстраваны шэраг кірункаў, якія датычацца хобі абітурыента. Асобны пункт дакумэнту будзе прысьвечаны ўдзелу ў мерапрыемствах патрыятычнай і працоўнай накіраванасьці. Сёньня мы гаворым аб тым, што гэта найважнейшыя элемэнты выхаваўчай работы ў школе. У характарыстыцы будзе адлюстраваны ўдзел дзіцяці ў грамадзкіх моладзевых абʼяднаньнях, зарэгістраваных у нас ва ўстаноўленым парадку», — адзначыў міністар адукацыі.

Характарыстыка выпускніка школы будзе падавацца разам з заявай як дакумэнт, неабходны для паступленьні ў ВНУ . «Яна будзе ўплываць на выбудоўваньне адукацыйнай і выхаваўчай траекторыі гэтага абітурыента, калі ён прыйдзе 1 верасьня ва ўнівэрсытэт», — дадаў Іванец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG