Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі пачаўся закрыты працэс над «рэйкавымі партызанамі» з Мазыра


Падсудныя Сяргей Пляшкун і Юры Сельвіч
Падсудныя Сяргей Пляшкун і Юры Сельвіч

34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча абвінавачваюць паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

У Гомельскім абласным судзе ў закрытым рэжыме праходзіць разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да двух жыхароў Мазыра: 34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча.

Працэс вядзе судзьдзя Алег Харошка.

Палітвязьні Сяргей Пляшкун і Юры Сельвіч пазнаёміліся у 2020 годзе падчас пасьлявыбарных пратэстаў. Пра іх затрыманьне стала вядома 10 сакавіка 2022 года. Як лічыць сьледзтва, падчас акцый пратэсту ў 2020 годзе яны выходзілі на дарогу зь бел-чырвона-белымі сьцягам і блякавалі транспарт на цэнтральных вуліцах Менску.

«Вясна» паведамляе, што канчатковае абвінавачаньне ім выставілі паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 2 арт.295-3 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да прадметаў, дзеяньне якіх заснаванае на выкарыстаньні гаручых рэчываў);
  • ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму);
  • ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
  • ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзеньне ў непрыдатнасьць транспартнага сродку або шляхоў зносін);
  • арт. 341 (апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці);
  • ч. 1 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці);
  • ч. 1 арт. 361 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).

Згодна з матэрыяламі справы, у пэрыяд са жніўня 2020 году па люты 2022-га Пляшкун і Сельвіч нібыта набылі кампанэнты для вырабу «кактэйляў Молатава» і піратэхнічны выраб, якія захоўвалі і перавозілі ў розных транспартных сродках і месцах з мэтай іх выкарыстаньня.

Таксама іх вінавацяць у тым, што ля аднаго з прадпрыемстваў Мазырскага раёну нанесьлі фарбай на плот і знак малюнкі і надпісы.

Зь відэасюжэту БТ вынікае, што за мужчынамі пільна сачылі: былі паказаныя кадры са схаванай камэры ў гаражы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG