Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК Беларусі сёлета зарэгістраваў ужо 4300 «экстрэмісцкіх» злачынстваў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт Беларусі з пачатку 2022 году зарэгістраваў «злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці», заявіў у інтэрвію «СБ. Беларусь сегодня» намесьнік старшыні СК Анатоль Васільеў.

Пры гэтым, паводле яго, больш за палову зь іх «зьдзейсьнена ў 2020 — 2021 гадах», таму «можна зрабіць выснову, што павелічэньня колькасьці такіх злачынстваў няма».

Агулам з 2020 года СК зафіксаваў у Беларусі больш за 11 тысяч «экстрэмісцкіх» злачынстваў, у асноўным пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле Васільева, часьцей за ўсё яны «ўчыняюцца за межамі нашай краіны і ў інтэрнэце».

Таксама Васільеў расказаў пра расьсьледаваньне больш за 30 крымінальных спраў за «акт тэрарызму» (арт. 289 КК). Паводле яго, частка з гэтых спраў «знаходзіцца ў вытворчасьці», па частцы ўжо прынята рашэньне, астатнія «накіраваны ў пракуратуру для наступнага разгляду ў судзе».

«У прыватнасьці, гаворка ідзе аб тэрактах на чыгуначных і аўтамабільных шляхах», — адзначыў Васільеў. Як сьцьвярджае намесьці старшыні СК, «такія злачынствы ўчыняліся па заданьні замежных куратараў экстрэмісцкіх супольнасьцяў», таму ў асобных выпадках злачынцам дадаткова ставіцца ў віну і здрада дзяржаве.

Дывэрсіі на Беларускай чыгунцы пачаліся неўзабаве пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну 24 лютага з тэрыторыі Беларусі. Адразу ў некалькіх месцах краіны былі пашкоджаны рэлейныя шафы — абсталяваньне, якое аўтаматызуе рух цягнікоў. Некаторых «рэйкавых партызан» затрымлівалі брутальна — з ужываньнем агнястрэльнай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG