Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Эўракамісіі анансаваў новы пакет дапамогі грамадзянскай супольнасьці Беларусі


Сьцягі ЭЗ перад сядзібай Эўракамісіі ў Брусэлі
Сьцягі ЭЗ перад сядзібай Эўракамісіі ў Брусэлі

У Эўразьвязе «празь некалькі тыдняў будзе абвешчаны новы пакет падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці» на 100 млн эўра, паведаміў Ерун Вілемс з генэральнага дырэктарату Эўракамісіі ў пытаньнях добрасуседзтва і пашырэньня.

1 сьнежня, як паведамляе BPN, чыноўнік узяў удзел у онлайн-дыскусіі аб устойлівасьці беларускай грамадзянскай супольнасьці, арганізаванай офісам дэмакратычнага лідэра Сьвятланы Ціханоўскай і Оксфардзкай абсэрваторыяй па Беларусі.

Паводле Вілемса, у ЭЗ лічаць важным «інвэставаць у людзей, каб стварыць стабільную грамадзянскую супольнасьць», а таксама «падтрымліваць незалежныя СМІ».

Прадстаўнік Эўракамісіі зазначыў, што ў 2021 годзе падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасьці была павялічана. Разам з тым «ёсьць жаданьне аказваць больш устойлівую падтрымку арганізацыям і людзям, каб яны працягвалі сваю дзейнасьць».

Ён таксама падкрэсьліў важнасьць падтрымкі розных сэктараў, у тым ліку бізнэсу ў выгнаньні, культуры і разьвіцьця беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці, адукацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG